З яўнай перавагай спартсменаў Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева

Спaбoрніцтвы пa зімoвым мнaгaбoрствe “Здaрoўe”, якoe з’яўляецца дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі Беларусь, сабралі школьнікаў Кіраўшчыны ў праграме раённай спартакіяды.

Гімнастычныя практыкаванні вучні дэманстравалі ў спартыўнай зале СШ №1. Сюды былі ўключаны адцісканне ад падлогі ў дзяўчат і падцягванне на перакладзіне ў юнакоў, а таксама скачкі з месца. Стральба з пнеўматычнай зброі праходзіла ў цірах вышэй названай установы адукацыі, а таксама філіяле “Кіраўскі прафесійны ліцэй” Жыліцкага сельгаскаледжа. У лыжных гонках удзельнікі спрачаліся ў паркавай зоне каля возера “Селішчы”.

Прадстаўнікі каманд па ходу выступленняў імкнуліся прынесці ачкі ў скарбонку сваёй зборнай. У выніку барацьбы за яўнай перавагай камандную перамогу атрымала зборная Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Другое месца — у каманды СШ №1. Замкнулі тройку прызёраў мнагаборцы Чыгіры

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.