У юного борца Романа Ходунова немало побед областного и республиканского уровней

Пeрaмoгі пaчынaюццa нa трэнірoўкax

Імя шaсціклaснікa СШ №1 Рaмaнa Xaдунoвa дoбрa вядoмa сярoд aмaтaрaў грэкa-рымскaй бaрaцьбы. Ён нeaднaрaзoвы пераможца і прызёр абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Трэнеры адзначаюць як талент юнага барца, так і яго падрыхтоўку і жаданне перамагаць.

“Хлопец займаецца барацьбой шэсць год, – расказвае трэнер Юрый Сцяпанаў. – Рамана вызначаюць стараннасць і ўпартасць.”

Упершыню на спаборніцтвах Раман выступіў два гады назад, на обальскім турніры па грэка-рымскай барацьбе, дэбют выдаўся “бронзавым”. Пасля гэтага былі шматлікія   старты, на якіх адным з асноўных прэтэндэнтаў на перамогу быў і Раман Хадуноў. Важна тое, што Раман правільна ставіцца як да перамог, так і да паражэнняў. “Прыемна, калі ты атрымліваеш перамогу на дыване, – дзеліцца хлопчык. –   Разумееш, што штодзённыя трэніроўкі даюць плён.   Толькі вось адных перамог у спорце не бывае. Кожнае паражэнне, як кажа мой трэнер, паказвае твае мінусы, тое, дзе недапрацаваў на трэніроўцы.”

Сёлета Раман Хадуноў зарэкамендаваў сябе і ў дзяржаўным фізічным комплексе Рэспублікі Беларусь. Спартсменам тут неабходна паказаць максімум фізічнай падрыхтоўкі ў адцісканні і падцягванні, скачках і бегу. “Раман Хадуноў – адзін з лепшых спартсменаў у сваім узросце, – расказвае настаўнік фізкультуры Юрый Мясаедаў. –   Ён спачатку выйграў раённы этап спаборніцтваў, затым – абласны. А нядаўна ў складзе зборнай Віцебшчыны абараняў гонар вобласці на фінальным рэспубліканскім этапе, які праходзіў у Брэсце. Дарэчы, у зборнай вобласці быў і яшчэ адзін вучань Шумілінскай СШ №1   –   14-гадовы Мікіта Скараход. Раман Хадуноў заняў выніковае другое месца”. Сам жа Раман не зусім задаволены сваім выступленнем, кажа, што крыху «падвяла» лёгкая атлетыка. “Мог прабегчы лепш, – расказвае   хлопец. – Вельмі спадзяюся, што ў наступным годзе стану чэмпіёнам”.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №29 ад 13.04.2018 г.

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.