В первом туре шумилинские волейболистки поднялись на второе место

Истoчник мaтeриaлa:
Гeрoй прaцы

Пeршы тур дзіцячaй лігі
16-17 лістaпaдa ў Шумілінскaй СДЮШAР прaйшлі гульні пeршaгa турa вaлeйбoльнaй дзіцячaй лігі сярoд дзяўчaт 2004 гoдa нараджэння і маладзей. У госці да шумілінскай каманды прыехалі калектывы з Мінска (ВК «Мінск» і «Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву») і Мазыра («Жамчужына Палесся»). Па выніках першага тура каманда «Шумілінская СДЮШАР» займае другое месца.





Шумілінскія валейбалісткі на дадзены момант «на добрым хаду».   Дзяўчаты,   якія складаюць аснову каманды, нядаўна выйгралі абласное першынство, занялі трэцяе месца на рэспубліканскай   спартакіядзе. Зразумела, такія вынікі давалі ўпэўненасць, што і хатні тур будзе паспяховым, нягледзячы на тое, што сапернікі занадта моцныя. Так, скажам, каманда вучылішча алімпійскага рэзерву – своеасаблівая зборная, у якой сабраны лепшыя юныя валейбалісткі краіны, ВК «Мінск» рыхтуе спартсменак для асноўнай дарослай каманды, якая выступае ў нацыянальным першынстве, тое ж самае тычыцца і мазырскай «Жамчужыны Палесся».
Першая гульня для нашых дзяўчат   супраць РДВАР склалася даволі лёгка. У шумілінскіх валейбалістак атрымалася роўная і прыгожая гульня, яны дамініравалі на пляцоўцы ва ўсіх кампанентах. У выніку – заслужаная перамога з лікам 3:0.
А вось дзве наступныя гульні   сталі сапраўднымі арэлямі, сустрэчы поўнасцю адпавядалі слову «валідольныя».   Упартая барацьба выдалася супраць ВК «Мінск». Валейбалісткі змагаліся да апошняга ачка, на жаль, у пятай выніковай партыі нашым не пашанцавала, і валейбольныя арэлі схіліліся ў бок Мінска.
Кульмінацыяй гульнявога тура стала гульня «Шумілінская СДЮШАР» – «Жамчужына Палесся». І зноў валейбольныя арэлі, і зноў гульня на «тоненькага». Шумілінскія валейбалісткі ва ўпартай барацьбе прайгралі дзве першыя партыі, а затым выйгралі дзве наступныя. У пятай, рашаючай партыі, стаяў такі гул (балельшчыкі, якіх багата сабралася, занадта гучна падтрымлівалі шумілінскую каманду), што не чуваць было свайго голасу. І дзяўчаты змаглі вырваць перамогу.
Толькі ўхвальных слоў на гульнях заслужыла кожная з валейбалістак. Кацярына Асташонак, Марыя Кралько, Наталля Казьміна, Кацярына Вінаградава, Аксана Быстрова, Анастасія Бабарэка, Аксана Навіцкая, Валянціна Ходзюш, Карына   Ільінец, Кацярына Раманава, Аліна Ільінец і Яна Мясаедава не запанікавалі перад моцным сапернікам у складаных момантах, а паказалі характар і надзейную гульню, якой іх вучыць трэнер Людміла Харкавец.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №91 ад 22.11.2019 г.

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.