О туристической деревне «Белые Луга» Кореличского района знают в Германии и Франции

Истoчник мaтeриaлa:
Пoлымя

Кoжны з нaс бeрaжнa зaxoўвae ў пaмяці бeсклaпoтнae бaсaнoгae дзяцінствa ў любімaй бaбулі ў вёсцы, дзe мoжнa былo з рaніцы дa вeчaрa нaсaлoджвaццa пoўнaй свaбoдaй. Прaчнуўшыся ў прaxaлoдзe вяскoвaгa дoмa і спexaм выпіўшы кубaк сырaдoю, вeсeлa мчaццa пa пыльнaй дaрoзe дa бліжэйшaй сaжaлкі, кaб зaкінуць вуду. Aбo збірaць сaкaвітыя яблыкі, з якіx бaбуля спячэ дуxмяны пірoг. A яшчэ сядзeць у aдрынцы і глядзeць, як скрoзь дрaўляныя сцeны льeццa лaскaвae чэрвeньскae сoнцa…


Менавіта такі адпачынак для аматараў вясковай цішыні прапануюць у аграсядзібе «Белыя Лугі», якая ўзнікла на месцы калісьці паміраючай вёскі Цінявічы, што ў 25 кіламетрах ад Карэліч. А ўдыхнуў жыццё ў абязлюдзелыя Цінявічы мінчанін Павел Радзюкевіч. Знайшоў ён гэтую вёсачку выпадкова. Тутэйшая прырода спадабалася. За пяць кіламетраў адсюль — возера Свіцязь, у трыццаці пяці — Мірскі замак. І да Мінска ўсяго гадзіну язды на машыне. Цінявічы Павел Радзюкевіч задумаў зрабіць прывабным турыстычным аб’ектам. І не з новымі архітэктурнымі і будаўнічымі вынаходствамі, а з простай вясковай абстаноўкай. Такой, якая была тут сотню гадоў назад.



Дзевяць гадоў таму тут разгарнулася актыўная будоўля. Старыя хаты перабіраліся, дахі накрывалі саломай і дранкай. На пустуючыя зямельныя ўчасткі Радзюкевічы перавезлі яшчэ некалькі вясковых хат, у якіх аднаўлялі паўзабыты сялянскі побыт. У кожным з дамоў з’явілася электрычнасць і каналізацыя. Інвестары разумелі, што без гэтых неад’емных выгод цывілізацыі турыста наўрад ці прывабіш. Пры гэтым тэлевізараў, як і WI-FI у дамах няма. Калі адмовіцца ад выгод прагрэсу, дык цалкам, вырашылі Радзюкевічы. Аднак магчымасць скарыстацца інтэрнэтам у сядзібе, безумоўна, ёсць.

Разам з сынам Паўла Іванам Радзюкевічам павольна ідзём па мошчанай каменем вясковай вуліцы са стогадовай гісторыяй.



— Думаю, мару адрадзіць аўтэнтычную даваенную вёску, у якую людзі прыязджалі б як у музей, нам удалося ажыццявіць, — кажа Іван. — На тэрыторыі аграсядзібы 15 дамоў. З іх 8 прымаюць турыстаў, яшчэ некалькі ў стадыі рэканструкцыі.

Прагуляцца па Цінявічах адно задавальненне. Ладныя домікі патанаюць у зеляніне яблынь і малінніку, амаль каля кожнага — пясочніца, арэлі або дзіцячая горка. Відаць, што тут частыя госці — турысты з дзецьмі.


Прыгажосць і натуральнасць прыроды Цінявічаў не пакінулі абыякавымі і вытворцаў валошкавага пламбіру, якія ўлетку правялі тут фотасесію з рэальнымі супрацоўнікамі «Белага полюсу» ў ролі мадэляў.



— 5 гадоў таму мы прынялі першых турыстаў, — кажа Іван. — Пачыналі з двух дамоў, да канца сезону адкрылі трэці. Усё ішло не так гладка, як планавалі спачатку. Галоўная праблема, якую трэба было вырашыць, — прыцягненне гасцей. Патрэбна была добрая рэклама і высокі ўзровень сэрвісу.

І ў “Белых Лугах” за некалькі гадоў з гэтым даволі паспяхова справіліся. У першую чаргу дзякуючы таму, што Цінявічы — адзіная вёска, якая знаходзіцца ў такім адасобленым месцы, дзе існуе поўнае пагружэнне ў рэальнасць. У гэтым годзе ні адзін з дамоў не пуставаў нават у буднія дні, і што важна, амаль палова гасцей — гэта тыя, хто ўжо пабываў у Цінявічах і захацеў вярнуцца зноў. Сярод аматараў вясковага адпачынку не толькі беларусы і расіяне, але і госці з замежжа: немцы, французы.




Кормяць у “Белых Лугах” у лепшых традыцыях беларускай хатняй кухні: боршч, капуста, гарохавы, грыбны, гарбузовы супы, дранікі, свініна, ялавічына, курыца, бараніна. Бульбу, моркву, буракі ў сядзібе вырошчваюць самі. Маліны і парэчкі ідуць на ўзвары, ягады дадаюць і ў дэсерты. Ёсць свая пасека, так што аматары хатняга мёду могуць адвесці душу. На ўра ідуць хатнія яйкі, асабліва да сняданку. Не так даўно ў вёсцы з’явілася карова. Турысты з задавальненнем п’юць сырадой, ядуць хатняе масла, тварог і сыр.




— Каб госці не засумавалі, прапануем ім сельскія заняткі, — распавядае Іван. — Можна пасекчы дровы, пакасіць траву, пасадзіць агарод, выпаліць печ або прынесці вады з калодзежа. Усім цікава пакарміць жывёлу, асабліва дзецям. Многія не супраць падаіць нашу карову. У Цінявічах шмат жывёлы і птушкі, якіх мы трымаем у якасці своеасаблівага кантактнага заапарка, толькі з вялікай доляй свабоды.





Сапраўды, па тэрыторыі вёскі паважна разгульваюць гусі, індыкі, у клетках апетытна хрумстаюць травой трусы, а зусім ручныя авечкі бягуць да агароджы па пачастунак, ледзь заўважыўшы чалавека.





Сапраўднае ўпрыгажэнне турыстычнай вёскі — сажалка, у якой водзяцца карп, белы амур, таўсталобік. З задавальненнем турысты карыстаюцца лодкамі. А вось плаваць не плаваюць, ездзяць на Свіцязь. На машыне гэта каля 15 кіламетраў або 8 кіламетраў на веласіпедзе, які можна ўзяць у сядзібе. Вакол вёскі — густы ельнік, куды можна схадзіць па грыбы, чарніцы, маліны ды суніцы. Да самой сажалкі выходзяць з лесу ласі і казулі.

Шумных вечарынак у Цінявічах не ладзяць, хоць на беразе сажалкі некалькі гадоў таму з’явілася летняя эстрада. Два гады запар мясцовыя культработнікі праводзілі тут свята лёну, аднак гледачоў збіралася няшмат. Прыехаўшыя адпачыць ад шуму і мітусні гараджане аддаюць перавагу ціхім вячэрнім пасядзелкам каля вогнішча.

Дзякуючы сталічным інвестарам у раёне з’явіліся і новыя працоўныя месцы. Сёння ў Цінявічах працуюць 8 чалавек: повар, яго памочнік, адміністратар, пакаёўка і рабочыя па абслугоўванні тэрыторыі. Прычым гэта не толькі мясцовыя жыхары. У аграсядзібу прыязджаюць працаваць з Навагрудка, Баранавіч і нават Мінска. Ёсць тыя, хто прыйшоў сюды 6 гадоў таму, у момант адкрыцця, ды так і застаўся.




Цікаўлюся ў Івана, ці стаў бізнес для сям’і прыбытковым і ці не прыйшло расчараванне, бо, вядома, не ў Турцыі жывём, дзе амаль круглы год не закрываецца турыстычны сезон.

— Пэўны прыбытак мы ўжо сталі атрымліваць, — кажа Іван. — Вядома, пакуль яшчэ даводзіцца інвеставаць у будаўніцтва карчмы, якая замяняе сталовую і зможа змясціць большую колькасць людзей, у рэстаўрацыю дамоў. Плюс зарплата рабочым і ўтрыманне самой сядзібы. Без падтрымкі з сямейнага бізнесу, завода будаўнічых матэрыялаў пад Мінскам, было б цяжка. Цяпер шмат фінансаў патрабуе карчма. Думаю, у наступным сезоне зможам яе адкрыць і будзем працаваць без дадатковых фінансавых уліванняў. Ці расчараваліся мы ў праекце? Зусім не, нас радуюць станоўчыя водгукі гасцей, менавіта дзякуючы ім хочацца займацца гэтым і далей. Вядома, можна было б укласці фінансы, напрыклад, у нерухомасць, але ідэя была іншая — захаваць тое, што знаходзіцца на мяжы знікнення, але жыве ў нашай памяці.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара і са старонкі vk.com/belypolus

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.